Гэта падзея мае глыбокае культурна-гістарычнае значэнне, бо аб’ядноўвае мінулае, сучаснасць і будучыню. Свята напамінае як важна паважаць карані, шчыра любіць родную зямлю і шанаваць памяць продкаў. Менавіта павага да сваіх вытокаў, выхаваная з дзяцінства, фармуе непарыўную сувязь паміж пакаленнямі: ад бабуль і дзядуляў – да бацькоў, ад бацькоў – да дзяцей.
Прыемна бачыць, як традыцыі святкавання перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а цікавасць да беларускай мовы і літаратуры прывіваецца з ранняга дзяцінства. Дзеці, якія ўдзельнічаюць у святах, вучаць беларускае слова, становяцца носьбітамі культурных традыцый і каштоўнасцяў, якія будуць жыць і развівацца ў іх сэрцах і розумах. Дзень беларускага пісьменства становіцца яркім сведчаннем адзінства пакаленняў.
Сёлета сталіца свята – Івацэвічы, дзе 31 жніўня і 1 верасня запланаваны святочныя мерапрыемствы. Гэты горад быў абраны не выпадкова: яго гісторыя насычана важнымі падзеямі, якія пакінулі прыкметны след у культурным развіцці краіны. Тут, як і ў іншых гістарычных цэнтрах, можна адчуць пульс часу.
Традыцыя правядзення свята пачалася ў Полацку ў 1994 годзе і з таго часу вандруе па гарадах краіны. Розныя гарады падкрэсліваюць разнастайнасць культурнай спадчыны і дазваляюць дакрануцца да яе каранёў.
Дзень беларускага пісьменства – яркая падзея, якая аб’ядноўвае. Свята напамінае пра сілу нашай мовы і літаратуры, натхняе на новыя здзяйсненні і спрыяе культурнаму абмену. Бо, як пісаў беларускі паэт Мікола Чарняўскі, «Слова роднае – крыж над парогам».
Памятайце пра гэта!
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.