Дошка гонару. Лідары на ўборцы зерневых і зернебабовых на Брагіншчне на 1 жніўня 

Грамадства Сельская гаспадарка

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Аляксей Генадзьевіч ЛАЗОВІК – старшы камбайнер, Аляксандр Васільевіч МАЛЯНОК – камбайнер ААТ «Імя Жукава», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1607 тон (у тым ліку 556 тон рапсу)  і ўбралі 787 гектараў;

Іван Васільевіч МАЛОЧКА – старшы камбайнер, Васіль Васільевіч МАЛОЧКА – камбайнер ААТ «Брагінаграсэрвіс», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1480 тон (у тым ліку 580 тон рапсу) і ўбралі 1149 гектараў;

Мікалай Іванавіч ДАРОШЧАНКА – старшы камбайнер, Сяргей Мікалаевіч КАТЛЯРЭНКА – камбайнер ААТ «Пераможнік», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1444 тоны (у тым ліку 150 тон рапсу) і ўбралі 810 гектараў.

Сярод маладзёжных экіпажаў:

Сяргей Мікалаевіч МАРЧАНКА – старшы камбайнер, Мікалай Мікалаевіч МАРЧАНКА – камбайнер ААТ «Пераможнік», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1223 тоны (у тым ліку 146 тон рапсу) і ўбралі 693 гектары;

Аляксей Анатольевіч КАЦУБА – старшы камбайнер, Дзмітрый Пятровіч ПАЛЯВЫ – камбайнер ААТ «Брагінаграсэрвіс», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1176 тон (у тым ліку 323 тоны рапсу) і ўбралі 909 гектараў;

Арцём Васільевіч ЧАРНЯНОК – старшы камбайнер, Максім Іванавіч МАРУЧОК – камбайнер ААТ «Малажынскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1153 тоны (у тым ліку 161 тона рапсу) і ўбралі 823 гектары.

На адвозцы зерня:

Генадзь Валянцінавіч ШКУРКО – вадзіцель ААТ «Імя Жукава», які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 2234 тоны (у тым ліку 440 тон рапсу);

Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ «Імя Жукава», які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 2156 тон (у тым ліку 551 тону рапсу);

Віктар Уладзіміравіч МУЗЫКІН – вадзіцель ААТ «Камарынскі», які на аўтамашыне МАЗ перавёз 1671 тону (у тым ліку 118 тон рапсу).

На адвозцы зерня сярод маладых вадзіцеляў:

Станіслаў Сяргеевіч ФІЛОН – вадзіцель ААТ «Малажынскі», які на аўтамашыне ГАЗ перавёз 674 тоны (у тым ліку 111 тон рапсу).

На сушыльных агрэгатах:

Дзяніс Алегавіч КОРШАК, Максім Вадзімавіч ДРЭМЕЗ – машыністы ААТ «Імя Жукава», якія на  КЗСВ-40 перапрацавалі 5370 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці:

ААТ «Імя Жукава» (дырэктар – Сяргей Пятровіч Міхаленка). Убрана 94% зерневых, намалочана 4305 тон, ураджайнасць складае 20,4 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.