Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іна Міхаленка працягвае сустракацца з жыхарамі раёна. Чарговая кропка прыпынку – Камарын

Грамадства

У Камарыне Іна Анатольеўна завітала ў мясцовыя магазіны, каб пацікавіцца асартыментам прадукцыі. А падчас размовы з пакупнікамі запытала:

– Ці ўсё, што патрэбна, ёсць у продажы?

 У адказ прагучала, што тавараў дастаткова. Скарг у жыхароў няма.

З работнікамі Камарынскага культурна-спартыўнага цэнтра Іна Анатольеўна абмеркавала падрыхтоўку да 81-й гадавіны вызвалення Камарына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама пацікавілася праблемнымі пытаннямі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.