Падчас дзеяння забароны наведваць лясы нельга. За гэта прадугледжаны штраф.
Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў шасці раёнах Беларусі. Поўная забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, а таксама ў Глускім, Кіраўскім, Магілёўскім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласці.
Нагадаем, забарона на наведванне лясоў у Брагінскім раёне была ўведзеная 6 кастрычніка ў сувязі з lV класам пажарнай небяспекі.