Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды славутай даты ў гісторыі камсамола – 105-годдзя з дня ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі!
Гэта была ўнікальная маладзёжная арганізацыя, знаходзіцца ў якой лічылася гонарам. Большасць нашых землякоў прайшлі ў ёй шлях грамадзянскага станаўлення, пошуку адказаў на галоўныя жыццёвыя пытанні. На выклікі часу камсамольцы адказвалі самаадданай працай, прыкладнай вучобай, годным выкананнем воінскага абавязку, высокімі дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце. УЛКСМ з’яўляўся сапраўднай кузняй кадраў, стартавай пляцоўкай для тых, хто імкнуўся здзяйсняць і верыў у свае сілы.
Многія жыхары Брагіншчыны, якія прайшлі школу камсамола, і сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, удзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна, уносяць важкі ўклад у справу выхавання падрастаючага пакалення. Правераныя часам традыцыі запатрабаваны ў рабоце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага і шчаслівага жыцця. Поспехаў у працы і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў