Верасень сорак трэцяга паклаў пачатак вызваленню беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першым скінуў цяжкія аковы акупацыі, уздыхнуў свабодна Камарын.
Крывавы тэрор
Пра час, калі тут уладарыў вораг, прыгадваць цяжка. У ранг, як і на іншых захопленых тэрыторыях, гітлераўцы ўзвялі масавы тэрор, рабаванні, гвалтаванне і забойствы людзей. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду.
Масавыя рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва пачаліся яшчэ ў верасні 1941-га. Больш за 600 вязняў яўрэйскага гета, створанага ў Брагіне ў двары тагачаснай беларускай школы, – гэта ў тым ліку і жыхары Камарыншчыны. Усіх іх расстралялі або закапалі жывымі ў дзвюх вялікіх ямах у раёне цяперашняй вуліцы Набярэжнай. Знішчалі яўрэяў, партыйна-савецкі актыў і ў Камарыне, што пацвярджае складзены ў снежні 1944 года акт аб злачынствах акупантаў:
…В период временной оккупации… немецко-фашистские захватчики и их сообщники учинили беспримерное в истории злодеяний над мирным советским населением, в том числе стариками, женщинами и детьми… Причём излюбленным методом истребления были многочисленные расстрелы, сожжение и закапывание в землю живых людей…
В районном центре Комарин расстреляли 25 семей евреев в количестве 89 человек.
Наряду с истреблением евреев немецкие изверги произвели массовый арест и расстрелы семей активистов и членов ВКП(б).
Згодна з абагуленымі звесткамі, у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Камарынскім раёне 989 мірных жыхароў былі расстраляны, 66 спалены і адзін павешаны. Страшная праўда, якая папярэднічала доўгаму і цяжкаму шляху выгнання ворага з роднай зямлі.
Наперад!
Пасля перамогі ў Сталінградскай бітве і краху нямецкай наступальнай аперацыі “Цытадэль” у раёне Курскай дугі Чырвоная армія перайшла ў рашучае контрнаступленне. Савецкія войскі з цяжкімі баямі гналі ворага на захад. А моцнай перашкодай на гэтым шляху стаў шырокі і паўнаводны Днепр.
Савецкае камандаванне ставіла на мэце разграміць асноўныя сілы ворага на паўднёвым крыле фронту, вызваліць Левабярэжную Украіну і захапіць стратэгічныя плацдармы на заходнім беразе Дняпра. А Гітлерам быў аддадзены катэгарычны загад не дапусціць Чырвоную армію на правабярэжжа, у абарончых баях абяскровіць яе і перайсці ў наступленне. Немцы добра разумелі, што менавіта з Дняпра адкрываліся шляхі ў Польшчу, Карпаты і на Балканы, таму сюды былі перакінуты з Заходняй Еўропы тры танкавыя і столькі ж пяхотных дывізій, а таксама шматлікія маршавыя папаўненні праціўніка. Асабліва вялікае значэнне надавалася добра ўмацаванаму, глыбока эшаланіраванаму воднаму рубяжу.
Правы бераг, на якім замацаваліся немцы і стварылі, па іх меркаванні, неадольны бар’ер, быў значна вышэйшы за левы, адкуль наступалі нашы войскі. Лінія Днепр – Сож, па словах аднаго з ваенных гісторыкаў, “павінна была пераўтварыцца ва “ўсходні вал”, аб які рускія зламалі б сабе шыю”. Не выпадкова Гітлер заявіў: “Хутчэй Днепр пацячэ назад, чым рускія пераадолеюць яго”. Ды аднаго не ўлічылі фашысты – велічы маральнага духу савецкага салдата, яго патрыятызм, любоў да Айчыны і пякучую нянавісць да захопнікаў, несакрушальную веру ў Перамогу.
Бітва на смерць
23 верасня 1943-га, раніца. Пад покрывам туману штурмавыя батальёны 360-га стралковага палка 13-й арміі фарсіруюць легендарную раку. Падзеі тых дзён, як напішуць пазней у ваенных справаздачах, нагадвалі апакаліпсіс – гэта была бітва на смерць.
З правага берага немцы вялі бесперапынны агонь з кулямётаў і гармат. Вакол – густы дым, гар і пыл. Здавалася, што зямля ўздрыгвае ад болю. Але нашых воінаў ужо не спыніць. На рыбацкіх лодках, плытах, бярвёнах і нават уплаў яны кінуліся пераадольваць такую сур’ёзную перашкоду. Па ўспамінах франтавікоў, Днепр і яго бераг былі чырвоныя ад крыві. А самае страшнае, што ад бясконцых выбухаў недзе было схавацца. “Глядзіш направа – лодка патанула, налева – плыт разнесла, жах літаральна скоўвае цябе”. Жыццё, можна сказаць, знаходзілася толькі ў руках фартуны. Пераплылі не ўсе… А тыя, хто ступіў на беларускую зямлю, працягвалі весці жорсткі бой з ворагам. Вызваленне прыйшло ў першы раённы цэнтр Беларусі – гарадскі пасёлак Камарын.
Патрэбна адзначыць, што дняпроўская бітва па сваім размаху і напружанні стала небывалай. Толькі на вузкім участку ад няданчыцкага моста да Верхніх Жароў (15–30 км) дзейнічалі тры стралковыя дывізіі, некалькі іншых агульнавайсковых часцей – усяго 11 палкоў.
У тыя дні газета “Красная Звезда” пісала: “Кто видел переправу через Днепр первых советских батальонов, тот никогда не забудет этой картины. С ней не сравняется массовая переправа войск на паромах и понтонах. Надо видеть, как ныряет в волнах крохотный плотик, сколоченный из досок и брёвен. А на плоту – четыре бойца и пушка. Налетает девятка самолётов, бомбы поднимают огромные водяные столбы. Плотик наполовину разваливается, но продолжает двигаться по волнам. Его толкают соскользнувшие в воду бойцы, и он двигается вместе с пушкой, каким-то чудом уцелевшей на двух брёвнах”.
Больш за 20 чалавек, якія вызначыліся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, былі прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. У яго вызваленні ўдзельнічалі перадавыя часці 13-й арміі (камандуючы – генерал-лейтэнант Мікалай Пухаў) Цэнтральнага фронту, 8-я (палкоўнік Парфірый Гудзь) і 74-я (генерал-маёр Андранік Казаран) стралковыя дывізіі 15-га стралковага корпуса (генерал-маёр Іван Люднікаў), 129-я асобная танкавая брыгада (палкоўнік Мікалай Пятрушын), партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава (камандзір – Сцяпан Філіпенка).
…І сонца радасна ўзышло
Аб тым, як сустракалі жыхары сваіх вызваліцеляў, паведамлялася ў адной з франтавых газет:
“… В первом же отбитом у немцев селе с широкими объятиями и слезами радости на глазах бойцов встретили местные жители.
Анна Прядка, а за нею дочушка Настуся, соседки Анна Прусенок, Евгения Ветченко и многие другие жители села наперебой угощают красноармейцев яблоками, дарят цветы, приглашают погостить в хаты.
Пока в печах варится обед, жители рассказывают воинам о своих муках в немецкой неволе.
– Нас истязали, мучили, – рассказывает Анна Прядка. – Моего деверя несколько месяцев тоскали по тюрьмам, били и отпустили еле живым.
– Людей немцы убивали ни за что, – добавляет Евгения Ветченко. – Замучен наш колхозник Фёдор Котлобай с женой и ребёнком. Восемь семей сожжены. Согнали стариков, женщин и детей в сарай, заперли его и подожгли…
Рассвирепевшие немцы жгли деревни и хутора на правом берегу Днепра, угоняли мирных жителей на каторгу в Германию. Враг пытался создать здесь пустыню, а за ней непреодолимую оборону.
Расчёты врага не подтвердились. Стремительно форсировав Днепр, наши подразделения нанесли ряд ощутимых ударов на правом берегу реки, вынудили гитлеровцев оставить укрепления. Освобождены первые несколько километров белорусской земли в Заднепровье. Солнце радостно взошло над правым берегом синего Днепра”.
У гонар абаронцаў
Сённяшні Камарын – частка Брагінскага раёна. Утульны, дагледжаны гарадскі пасёлак, дзе шануюць сваё гераічнае мінулае і не застаюцца абыякавымі да грозных баявых падзей, што разгарнуліся калісьці на найпрыгажэйшай прыдняпроўскай зямлі. Вечны спакой тут знайшлі больш за 900 абаронцаў, якія загінулі ў верасні 1943 года, вызваляючы навакольныя мясціны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У самым цэнтры населенага пункта – брацкае пахаванне з прозвішчамі тых, хто аддаў свае жыцці дзеля міру. Пра мужнасць і гераізм доблесных воінаў, якія фарсіравалі Днепр і прынеслі ў гэты паўднёвы куточак свабоду, нагадвае таксама помнік у выглядзе разгорнутага сцяга. А лічаныя гады таму з’явіўся парк з усталяванай у цэнтры стэлай і экспазіцыяй ваеннай тэхнікі – як светлая памяць, шчырая ўдзячнасць і паклон усім, хто не павярнуў назад, не скарыўся перад ворагам. Як напамін: перажытая трагедыя і здабытая перамога над ворагам – вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы. Ведаць пра гэта, даражыць мірам павінны і будучыя пакаленні.
Валянціна БЕЛЬЧАНКА