Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава на прэс-канферэнцыі «Правядзенне школьных базараў: забеспячэнне вытворчасці, пастаўкі і рэалізацыі тавараў да новага навучальнага года» расказала, колькі будзе каштаваць школьная форма ў новым навучальным годзе.
«У 2022 годзе мінімальны арыенціровачны кошт камплектаў адзення дзелавога стылю для школьнікаў малодшых класаў складзе Br70-80, для больш старэйшых класаў Br80-100 і вышэй. Па прадпрыемствах канцэрна «Беллегпрам» адпускныя цэны на школьную форму ў параўнанні з мінулым годам выраслі прыблізна на 10 працэнтаў. Гэта звязана з павышэннем кошту сыравіны і камплектуючых матэрыялаў. Арыенціровачны кошт набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад: для малодшых класаў складзе ад Br35, для старшых — ад Br40 і вышэй», — сказала Наталля Мельнікава.
Паводле яе слоў, сёлета гандлёвая надбаўка будзе ўстаноўлена ў памеры 30 працэнтаў і менш. На асартымент мінулых гадоў надбаўка можа быць ад 0 да 20 працэнтаў.
Пастаянна праводзяцца мерапрыемствы і акцыі па продажы тавараў са скідкамі, прапануюцца праграмы крэдытавання і растэрміноўкі. Акрамя таго, гандлёвыя арганізацыі Беларусі праводзяць акцыі сацыяльнай накіраванасці, якія прадугледжваюць прадастаўленне скідак шматдзетным сем’ям і сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.