Яго падрыхтавалі для дзяцей актывісты пярвічак БРПА і БРСМ у рамках рэспубліканскай акцыі “Цуды на Ражаство”.
На ўваходзе ва ўстанову адукацыі кожны, хто прыйшоў на свята, атрымаў эмблему акцыі. Амаль усе былі ў прыгожых навагодніх касцюмах. Атрымаўся сапраўдны баль-маскарад.
У дружным карагодзе кружыліся сняжынкі і анёлы, прынцы і прынцэсы, сучасны Маргенштэрн і Дарт Вэйдэр, а праграму вялі Дзед Мароз з унучкай Снягуркай і іх двайнікі Псеўдадзед і Баба Яга. Усе актыўна ўдзельнічалі ў розных віктарынах і конкурсах. А ў перапынках паміж гульнямі дзеці разам з бацькамі паказвалі свае танцавальныя здольнасці.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя атрымалі салодкія падарункі. А галоўнае – ніхто не застаўся ў баку ад марафона добрых спраў. Сабраныя падчас акцыі сродкі накіруюцца на набыццё падарункаў дзецям, якім найбольш патрэбны наша ўвага, дапамога і падтрымка, – інвалідам, сіротам, тым, хто знаходзіцца на лячэнні ў медыцынскіх установах. Каб яны паверылі: цуды здзяйсняюцца!
Максім КУЦ,
сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ