Моладзь Брагіна прыняла ўдзел у рабоце адкрытай дыялогавай пляцоўкі “Чарнобыль. Памяць дзеля будучыні”

Грамадства Да 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі Наша гісторыя

Арганізатарам маладзёжнай дыялогавай пляцоўкі, якая прайшла сёння ў раённым доме культуры, выступіў  РК ГА “БРСМ”.

Размова вялася аб трагічных падзеях 1986 года і гераічным подзвігу людзей, якія першымі прынялі на сябе ўдар нябачнага ворага.

Сваімі ўспамінамі са школьнікамі і гімназістамі падзялілася ўдзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС Любоў Дубатдзел. У той час яна займалася арганізацыяй вывазу дзяцей у чыстую мясцоваць.

Любоў Аляксандраўна таксама нагадала, што ў Брагінскім гістарычным музеі з карціннай галерэяй працуе зала, прысвечаная памяці Васіля Ігнаценкі – нашага земляка, які быў у ліку першых, хто накіраваўся на спыненне атамнай стыхіі. Мужны пажарны тады атрымаў вялікую дозу апраменьвання. Аперацыя па перасадцы касцявога мозгу не дапамагла і ён праз некалькі дзён памёр ад вострай прамянёвай хваробы. Пахаваны на Міцінскіх могілках у Маскве.

За гераічны подзвіг у імя жыцця цяперашніх і будучых пакаленняў, асабістую мужнасць і самаахвяраванне, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Васіль Ігнаценка атрымаў званне Героя Украіны. Сярод узнагарод таксама – ордэн “Залатая Зорка”, крыж “За мужнасць”, ордэн Чырвонага Сцяга. Усе ўзнагароды прысвоены пасмяротна.

 

 

 

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК