Аляксандр ЦЯРЭШЧАНКА, ураджэнец Брагіншчыны, настаўнік:
─ У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў рэальнае становішча спраў у краіне і акрэсліў асноўныя вектары развіцця. Па тым, як эмацыянальна і ўсхвалявана ён выказваў свае думкі, было відаць неабыякавае стаўленне да падзей і з’яў, што адбываюцца ў рэспубліцы. У першы дзень на сходзе быў прааналізаваны пяцігадовы шлях развіцця краіны і акрэслены планы. Парадавала, што ў сферах сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і адукацыі намячаюцца змены і рэформы.
Як педагогу мне спадабалася, што на першы план кіраўнік дзяржавы вынес выхаванне моладзі. За падрастаючым пакаленнем ─ будучыня, а Прэзідэнта хвалюе, што будзе з Беларуссю не толькі заўтра, але і праз дзясяткі гадоў.
Як заслужанага міратворца для мяне асабліва блізкая тэма патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Згодны, што трэба неяк адцягваць дзяцей ад гаджэтаў і вучыць іх думаць самастойна, выхоўваючы перш за ўсё добрых і спагадлівых грамадзян. І няхай хтосьці не ведае тэарэмы Піфагора, тангенсаў-катангенсаў, але заўсёды будзе гатовы прыйсці на дапамогу нядужым і састарэлым.
Яшчэ я згодны з тым, што неабходна шукаць шляхі развіцця невялікіх вёсак, замацавання там маладых людзей і паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі.
Подготовили Ирина СТЫЧИНСКАЯ