Выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу павіншавалі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Брагіншчыны

Важнае Грамадства

Шматгадовую навагоднюю традыцыю – дарыць дзецям веру ў цуды і падарункі – працягнулі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Брагіншчыны. Сёння яны разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Калясанам завіталі да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу. Напярэдадні аднаго з самых светлых і радасных свят – Нараджэння Хрыстова – госці адрасавалі гаспадарам шмат цёплых слоў, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.

Атмасфету чараўніцтва дапамаглі стварыць Дзед Мароз і Снягурачка (работнікі РДК). Яны таксама павіншавалі дзяцей з Новым годам і Раством, уручылі ім падарункі.

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягнецца да 10 студзеня.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК