У раённым доме культуры прайшоў калядны баль.
На яго былі запрошаны 50 вучняў школ раёна і гімназіі г.п. Брагіна, якія маюць лепшыя вынікі ў вучобе, творчасці, спорце. З надыходзячым Раством Хрыстовым прысутных павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Даўжанок. Юнакі і дзяўчаты атрымалі заслужаныя ўзнагароды і акунуліся ў святочную атмасферу пад гукі вальса.
Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Спонсарам выступіла таварыства з абмежаванай адказнасцю “ІВВА ГРУП” (кіраўнік – Валерый Раемскі).
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК