Беларускі Чырвоны Крыж пашырыў напрамкі аказання дапамогі па інфалініі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж пашырыў напрамкі аказання дапамогі – цяпер па створанай раней інфалініі яна даступна і людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Даведацца, якім чынам і якую дапамогу могуць атрымаць людзі, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, можна ў валанцёра-дыспетчара па нумарах 201 з мабільнага і 122 з гарадскога тэлефонаў.

“На інфалінію мы атрымліваем пытанні аб тым, дзе і як атрымаць дапамогу ў куплі і дастаўцы рэцэптаў, лякарстваў і прадуктаў, куды звяртацца, калі неабходна дапамога ў доглядзе пажылых людзей з хранічнымі захворваннямі, інваліднасцю або сродкі рэабілітацыі, куды можна звернуцца за псіхалагічнай дапамогай і г.д. Гэта значыць цяпер акрамя псіхасацыяльнай падтрымкі гэты напрамак нашай работы ўключае цэлы комплекс сацыяльных паслуг, якія даступны больш шырокаму колу асоб”, –расказалі ў Беларускім Чырвоным Крыжы.

БелТА