Забаўляльную праграму “Павінны смяяцца дзеці…” на летняй танцпляцоўцы правялі работнікі раённага дома культуры сумесна з Брагінскім цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі.
У вясёлых гульнях і конкурсах прынялі ўдзел юныя наведвальнікі летніх аздараўленчых лагераў, што працуюць пры Брагінскай школе і цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
Тут жа прайшлі раённая акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, прэзентацыя выставы “Вясёлка творчасці” і конкурс малюнкаў на асфальце.