Ісці па такой сцяжынцы – задавальненне

Важнае Грамадства

Да…

Крытычную заўвагу ў адрас дарожнікаў, якія няякасна заасфальтавалі сцяжынку ад другога мікрараёна райцэнтра да паліклінікі, выказаў на адной з апаратных нарад старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан. Абураліся і жыхары дома №50, якія прывыклі хадзіць напрасткі да бальніцы і аптэкі і замест зручнасцей адчулі дыскамфорт. У першую чаргу – ветэраны працы, былыя будаўнікі. Яны адразу заўважылі хібы: асфальтавае пакрыццё пакладзена няроўна, да ўсяго абрываецца крутым спускам да пераходу праз канаву. А яшчэ тут патрэбна было металічную агароджу ўстанавіць, каб не дай бог, чалавек у роў не зваліўся… На шчасце, гэтага не здарылася.

Пасля…

Непрыглядны малюнак таго, што адкрывалалася вачам пешаходаў, засведчыла камера. Фотакарэспандэнт “Маяка Палесся” Вольга Паляшчук пабывала на месцы і падрыхтавала рэпартаж, які быў змешчаны на старонках мясцовага выдання. Трэба аддаць належнае рабочым ДРБУ-155: яны ўхілілі свае недапрацоўкі. Цяпер ісці па заасфальтаванай сцяжынцы – задавальненне, асабліва ў даждлівае надвор’е.

– На полі стаяць лужыны вады, а ў цябе пад нагамі – цвёрдае пакрыццё. Ты рухаешся смела і не баішся, што гразь прыліпне да абутку і на працу прыйдзеш у брудных ботах, – дзялілася ўражаннямі знаёмая. – Паабапал высадзілі дрэўцы. Вясной, калі яны апрануцца ў лістоту, будзе тут прыгожа.

Некаторыя скептыкі, якія ва ўсім бачаць толькі негатыў, паспяшаліся вынесці вердыкт: маўляў, нікому справы няма да гэтай сцяжынкі, праблемы лю-дзей нікога не хвалююць. Памыляецеся, шаноўныя. Зрабілі яе па ініцыятыве жыхароў другога мікрараёна. Іх просьбу пачулі. А пытанням добраўпарадкавання райцэнтра і населеных пунктаў удзяляецца і будзе ўдзяляцца самая пільная ўвага. І бачна гэта не толькі брагінчанам, але і гасцям, членам шматлікіх камісій, якія тут бываюць і даюць высокую ацэнку зробленаму.

Засмучае адно: яркая мета-лічная агароджа, за якую трымаюцца некаторыя, калі пераходзяць цераз канаву, пакідае ўражанне незавершанасці. Знай-шліся “разумнікі” і сярод нядобрасумленных і неахайных грамадзян, якія лянуюцца данесці смецце да ўстаноўленых для гэтага кантэйнераў, а скідваюць адыходы з мастка. Для такіх што ні зрабі – запаскудзяць.

Большая частка насельніцтва ўдзячна мясцовай уладзе за праяўлены клопат.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК