Многія прыходзяць з дзецьмі, каб разам зрабіць правільны, усвядомлены выбар на карысць развіцця краіны, росту яе дабрабыту.
– Мы з мужам лічым сваім грамадзянскім абавязкам удзельнічаць у выбарах, паколькі ў нашай сям’і падрастаюць дзеці і нам неабыякава іх будучае, – гаворыць Юлія Мартыненка, мама пяцігадовай Паліны і двухгадовага Кліма. – Вырашылі прагаласаваць датэрмінова, бо ў нядзелю плануем паездку ў госці. Сёння наш тата на працы, але ён таксама наведае выбарчы ўчастак у адзін з будніх дзён. Дэпутатам павінен стать чалавек аўтарытэтны, ініцыятыўны і адказны, бо на бліжэйшыя чатыры гады ён будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў парламенце, а значыць і прымаць рашэнні, ад якіх залежаць многія аспекты жыцця.
З дачушкай прыйшоў на выбарчы ўчастак і Мікалай Гаршкоў:
– Вырашыў сёння ўзяць з сабой Міру, бо лічу, што дзецям патрэбна з ранняга ўзросту тлумачыць важнасць такой палітычнай падзеі, як выбары. Аддаў свой голас за чалавека, якому, на мой погляд, неабыякавы лёс простых людзей. Спадзяюся, што ён, калі стане парламентарыем, апраўдае давер сваіх выбаршчыкаў.
Прыняць удзел у выбарах – значыць праявіць клопат пра будучыню не толькі Беларусі, але і сваёй сям’і. Так лічыць і Аксана Шкурко, якая завітала на выбарчы ўчастак з малодшым сынам.