Сёння ў Брагіне прайшла акцыя “Мы ідзём”, падчас якой актывісты маладзёжнай арганізацыі нагадалі жыхарам і гасцям пасёлка, што заўтра выбары. Яны заклікалі землякоў завітаць на ўчасткі і прагаласаваць.
Прахожым таксама былі ўручаны тэматычныя памяткі і чырвона-зялёныя стужачкі – сімвал незалежнай Беларусі.
Мэта акцыі – павышэнне электаральнай актыўнасці насельніцтва.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК