Выбары-2019: у Брагіне правялі пікет па зборы подпісаў

Выбары-2019

Кампанія па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання – у поўным разгары. Актыўны ўдзел у ёй прымаюць і грамадскія аб’яднанні.

Сёння ў Брагіне пікет па зборы подпісаў за аднаго з патэнцыйных кандыдатаў правялі прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” і раённага аб’яднання прафсаюзаў.