Аб гэтым паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам.
«Мы з 1 студзеня пераходзім на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў. Тады, я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць зняты», — сказаў Валянцін Сукала.
Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць адыходзіць у мінулае, усе паказанні будуць даслоўна зафіксаваны, а значыць, у бакоў не будзе ўзнікаць па іх заўваг і спрэчак.
«І самі працэсы будуць праходзіць зусім у іншым рэжыме — рэжыме павагі да закону. Гэта будзе дадатковы стымул для правядзення судовых працэсаў», — дадаў старшыня Вярхоўнага суда.