Падпіска-2018: раённую газету — у кожны дом

Грамадства Популярное

009098877

Здаецца, пра сваіх падпісчыкаў паштальён Алена Скачынская (на здымку – справа) ведае ўсё, радуецца, калі ў іх ладзяцца справы і на рабоце, і дома. З Наталляй Гапоненкай, якая выхоўвае траіх дзетак, у Алены Валер’еўны склаліся сяброўскія адносіны. Калі прыносіць чарговы нумар “Маяка Палесся”, не ўпускае магчымасці пацікавіцца здароўем дачушак. Малодшай усяго восем месяцаў, а чатырохгадовая Вікторыя зараз знаходзіцца на аздараўленні, дзе ёй падабаецца ўдзельнічаць у розных гульнях і конкурсах.

У час падпісной кампаніі работнік сувязі дапамагае людзям сарыентавацца, якому выданню, з улікам інтарэсаў і жыццёвага вопыту, аддаць перавагу. Раёнка – на лідзіруючых пазіцыях. Карэнныя брагінчане і тыя, хто цікавіцца падзеямі, што адбываюцца на Брагіншчыне, атрымліваюць “Маяк Палесся” пастаянна. Спадзяёмся, што кола прыхільнікаў мясцовага выдання будзе пашырацца. У гэтым зацікаўлена і Алена Валер’еўна, сям’я якой – у іх ліку.

Ніна СІНІЛАВА