Павіншавалі прысутных на святам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Юлія Сапега.
У рамках канцэртнай праграмы былі ўзнагароджаны самыя актыўныя прадстаўнікі моладзі Брагіншчыны. Творчымі нумарамі гледачоў радавалі работнікі раённага дома культуры і самадзейныя артысты.
Увазе дзяцей былі прапанаваны разнастайныя гульні і займальныя фізічныя эксперыменты.