Запрашаем на свята!
У праграме:
10.00-17.00 – экскурсія “Яны вызвалялі Брагінскі раён”, кіналекторый “Фарсіраванне Дняпра”, акцыя “Памяць” (Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй).
10.15-10.30 – урачыстае шэсце працоўных калектываў Брагіна і раёна (па вул. Акцябрскай, ад будынка КЖУП “Брагінскае” да пл. Леніна).
10.30-11.15 – урачыстае адкрыццё свята “Квітней, мой край, пад небам жураўліным”, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пл. Леніна).
11.35-12.20 – мітынг, прысвечаны 74-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (вул. Савецкая, каля брацкай магілы воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны).
12.00-15.30 – работа тэматычных падворкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў, выстаў і выстаў-продажаў уладальнікаў асабістых падсобных і фермерскіх гаспадарак, арганізацый і прадпрыемстваў раёна (стадыён).
13.00-17.00 – раённыя спартыўныя спаборніцтвы: валейбол, дартс, армрэслінг, гіравы спорт (стадыён).
13.30-15.00 – святочны канцэрт прафесійнага вакальнага ансамбля “Чысты голас” (цэнтральная сцэна, стадыён).
13.00-19.00 – работа дзіцячых гульнявых, забаўляльных пляцовак: аэрахакей, батут, надзіманая горка, гульнявыя праграмы (пляцоўка каля амфітэатра, побач з Брагінскай СШ, стадыён).
17.30 -19.00 – рэтра-канцэрт з удзелам народнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Бравіа”, народнай эстраднай студыі “Музычны лабірынт” (амфітэатр каля Брагінскай СШ).
19.00-22.30 – маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма (амфітэатр каля Брагінскай СШ).
22.30-24.00 – святочная маладзёжная дыскатэка (амфітэатр каля Брагінскай СШ).
22.45-23.00 – шоу фаер-групы “Flash lights” (амфітэатр каля Брагінскай СШ).
23.00-23.10 – патрыятычная акцыя “Спяём гімн разам!” (амфітэатр каля Брагінскай СШ).
23.00 – святочны феерверк.