Аб тым, каб жыхары і госці вёскі правялі суботні дзень весела і цікава, паклапаціліся кіраўнікі сямейных клубаў і актывісты Брагінскага раёна. Іх работа пачалася дзякуючы праекту “Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі”, які рэалізуецца ГА “Беларускі зялёны крыж” і фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Сімвалічна, што фестываль “Гісторыя маёй вёскі” адбыўся менавіта ў Год малой радзімы.
Пачалося свята з абраду “Ваджэнне стралы”, які некалі быў распаўсюджаны ў гэтай мясцовасці.
Праект “Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі” рэалізуецца з 2014 г. грамадскай арганізацыяй “Беларускі зялёны крыж” і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Мэта праекта: стварэнне мясцовых супольнасцяў для павышэння сацыяльна-эканамічнай ролі малых населеных пунктаў у Брагінскім раёне, каб пераадолець наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
У рамках праекта працуе 8 сямейных клубаў, якія займаюцца папулярызацыяй здаровага ладу жыцця, захаваннем гістарычных і культурных традыцый, развіццём прадпрымальніцтва ў вёсках і невялікіх мястэчках.
Члены клубаў арганізуюць і ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах: навучальных семінарах і трэнінгах, сустрэчах па абмене вопытам, канцэртах і святах, вечарах мастацтваў.