За перамогу ў фестывалі-конкурсе “Зорная карусель” змагаліся шэсць каманд

Год малой родины Праздники и будни

0001

Яскравы, сонечны, творчы, эмацыянальны… Не хопіць эпітэтаў, каб расказаць пра адзін дзень і адно мерапрыемства, якое праходзіла ў Вуглоўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Шэсць каманд змагаліся за перамогу ў фестывалі-конкурсе “Зорная карусель”, які сёлета быў прысвечаны тэме дзяцінства. Геаграфія іх розная: Гомельскі раён, Савецкі раён г. Гомеля і, вядома ж, Брагіншчына.

Пад урачыстыя фанфары пераможцы мінулага года – прадстаўнікі ДУА “Красненская дзіцячая школа мастацтваў Гомельскага раёна” перадаюць старшыні журы залаты ключык, які з’яўляецца пераходным сім-валам фестывалю. Сяргей Даўгулявец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, вітаючы прысутных, пажадаў усім поспехаў і перамог, даў старт конкурснай праграме.

Цікавыя і насычаныя выступленні выклікалі захапленне. І з самага пачатку стала зразумела: журы, якое ўзначальваў Сяргей Аляксеевіч, будзе цяжкавата, бо ўзровень выканаўчага майстэрства і артыстызм юных удзельнікаў высокія. Спаборнічалі ў некалькіх намінацыях – выконвалі сучасныя і народныя песні і танцы, прадстаўлялі арыгінальны жанр, канферанс, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

0002000300050004

Прыцягнулі увагу выступленне дзіцячага ўзорнага аматарскага калектыву “Чапурушачка” (ДУА “Красненская дзіцячая школа мастацтваў Гомельскага раёна”), дзіцячага фальклорнага ансамбля “Гаманя- ты” (ДУА “Навагуцкая дзі-цячая школа мастацтваў Гомельскага раёна”), узорнага харэаграфічнага калектыву “Брагінка” і дэманстрацыя жаночых касцюмаў з паперы (ДУА “Брагінская дзіцячая школа мастацтваў Брагінскага раёна”).

0006

Але ж пераможца адзін. У выніку сімвал фестывалю за самую цікавую праграму конкурсу быў уручаны прадстаўнікам ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна г. Гомеля”.

Галіна ШАЎЧЭНКА
Фота аўтара