Калі ваш працоўны калектыў жыве не толькі работай – імкнецца праяўляць сябе ў творчасці і мастацкай самадзейнасці, абагачаць сябе духоўна, самы час падаваць заявы на ўдзел у “Брагінскай музычнай вясне”.
У ліку намінацый – “Хоры”, “Вакальныя групы”, “Салісты”, “Чытальнікі”, “Сцэнічны танец”, “Тэатралізацыя праграмы”, “Інструментальныя ансамблі”, “Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”, “Арыгінальны жанр”.
А прадставіць свае канцэртныя праграмы на агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці могуць працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Брагіншчыны розных форм уласнасці.
На выбар тэмы – “Той незабыўны 43-ці” – паўплывала сёлетняя юбілейная дата: мерапрыемства прысвечана 75-годдзю вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выканаўчае майстэрства, ідэйнасць і тэматычная накіраванасць, арыгінальнасць і мастацка-эстэтычны ўзровень праграмы – адны з нямногіх крытэрыяў, па якіх будзе ацэньваць выступленне ўдзельнікаў журы.
Пераможцаў чакаюць не толькі дыпломы і граматы, але і прызы.
Заяўкі можна накіроўваць па адрасе: г.п. Брагін, пл. Леніна, 1; факс: 8 (02344) 2-12-80; rdk-bragin@mail.ru.
Тэрмін падачы – да 23 красавіка ўключна.
Пройдзе раённы агляд-конкурс 28 красавіка.
Тэлефоны для даведак: 2-11-16, 2-10-66, (029) 320-06-92 (Velcom).
Валянціна БЕЛЬЧАНКА