Падпісацца на газету «Маяк Палесся» можна з любога месяца

Грамадства

Poshta_sait002

Як і паведамлялася, на мінулым тыдні, у пятніцу, наша чарговая сустрэча з падпісчыкамі адбылася ў Брагінскім паштовым аддзяленні сувязі. Так павялося, што менавіта ў гэты дзень людзі з навакольных вёсак прыязджаюць у райцэнтр, каб купіць на рынку неабходныя тавары, вырашыць розныя жыццёвыя пытанні. Не абмінаюць яны і пошту. Большую частку з тых, хто завітаў сюды 22 снежня, ведаем асабіста. Мар’яна Галезнік, напрыклад, работнік культуры (у раёне яе ведаюць як выканаўцу песень Мар’яну Крымскую). Жанчына не толькі прыгожа спявае, але і піша вершы. Дамовіліся з ёй, што некаторыя з гэтых вершаваных твораў будуць змешчаны на старонках “Маяка Палесся”, які зноў выпісала на першы квартал 2018-га.

Былы работнік ААТ “Імя Жукава” Іван Савянок – на заслужаным адпачынку ўжо тры гады, але ж мясцоваму выданню не здраджвае. Падпіску яму аформілі ў Брагіне.

Poshta_sait001

У тым, каб раёнка прыходзіла ў дом Дзмітрыя Журава і іншых членаў калектыву, зацікаўлена дырэкцыя адк-рытага акцыянернага таварыства “Брагінскі”, дзе ён працуе. Аб гэтым расказала жонка Дзмітрыя Дзмітрыевіча. У сельгаспрадпрыемстве арганізацыю падпісной кампаніі ўзялі на сябе, каб не адрываць людзей ад вытворчых спраў.

Асабліва парадавала, што падарунак ад родных у выглядзе падпіскі на “Маяк Палесся” атрымае 92-гадовая жыхарка Мікуліч Кацярына Макараўна Быстрык, пра якую мы пісалі. Яна зараз знаходзіцца ў Мінску ў дачкі і дзякуючы мясцоваму выданню будзе ведаць, што адбываецца на малой радзіме. Добры прыклад для пераймання тым, у каго родныя і блізкія пасля аварыі на ЧАЭС пакінулі Брагіншчыну. Па-ранейшаму многія сумуюць па родных мясцінах, цікавяцца жыццём раёна. Думаю, ураджэнцы раёна будуць толькі рады атрымліваць “Маяк Палесся”.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК