Брагіншчына адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Грамадства Праздники и будни

IMG_4821

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Брагіншчына адзначыла сёлета ўрачыста, масава і ярка.

IMG_4726IMG_4729IMG_4728IMG_4741IMG_4739IMG_4725IMG_4737IMG_4735IMG_4747IMG_4733IMG_4749IMG_4751IMG_4753IMG_4757IMG_4760IMG_4765

Педагогі Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў і работнікі раённага дома культуры падрыхтавалі да гэтага дня тэматычную музыкальна-харэаграфічную кампазіцыю, якая была сустрэта апладысментамі. Як, дарэчы, і выступленне выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна. Песня “Гэта Беларусь – краіна мая” прагучала ў выкананні гурта ДУ “Брагінскі РДК”. У гэты час ішоў флэшмоб удзельнікаў гурткоў УА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” і раённага дома культуры.

Даецца загад на рух святочных калон. З дзяржаўным сцягам шэсце працоўных калектываў узначаліў начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Іван Кавалькоў, за якім прайшлі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, выратавальнікі, работнікі Брагінскага ўчастка Палескага дзяжаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

IMG_4768IMG_4772IMG_4773IMG_4779IMG_4783IMG_4784IMG_4785IMG_4788IMG_4790IMG_4791IMG_4793IMG_4794IMG_4798IMG_4800IMG_4802IMG_4804IMG_4808IMG_4811IMG_4813IMG_4830IMG_4832IMG_4834IMG_4838

Затым пачынаецца парад мірнай спецыяльнай тэхнікі прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна, працоўных калектываў.

Маляўнічыя калоны дэманстрантаў накіраваліся да брацкай магілы воінаў, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пачынаецца мітынг-рэквіем “Жадаю табе, зямля мая”, прысвечаны 73-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь.

IMG_4845IMG_4847IMG_4851IMG_4853IMG_4858IMG_4863IMG_4864IMG_4866IMG_4868IMG_4869IMG_4871IMG_4872IMG_4873IMG_4874IMG_4875IMG_4877IMG_4887IMG_4889

Са словамі віншаванняў да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў свята, гасцей звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан. Ён нагадаў, што народ Беларусі 26-ы раз святкуе Дзень Незалежнасці. Гэта – сведчанне павагі да сваёй гісторыі, любові да Радзімы і жаданне бачыць сваю краіну квітнеючай і магутнай. Нас аб’ядноўвае высокае пачуццё прыналежнасці да народа-пераможцы, народа-стваральніка. Край, які 73 гады таму ляжаў у руінах, змяніўся непазнавальна. “Няхай вечна жыве памяць пра тых, хто загінуў у пекле фашызму, – сказаў Аляксандр Ва-сільевіч. – Вы, ветэраны, гонар нашага народа. Заставайцеся і надалей прыкладам мужнасці, патрыятызму для маладых”.

Кіраўнік раёна выказаў словы падзякі ўсім, хто ўносіць свой уклад у развіццё нашага раёна, пажадаў прысутным моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрыні, дастатку, міру і злагады ў сем’ях.

IMG_4897IMG_4918IMG_4930IMG_4932

У гэтым годзе на мітынгу прысутнічалі госці з Курганскай вобласц і Каргапольскага раёна. Гэта – радзіма Героя Савецкага Саюза Мікалая Фёдаравіча Махава. Кіраўнік групы Марына Шушарына, дырэктар школы сяла Жураўлёва Вольга Грыгор’ева падзякавалі брагінчанам за памяць аб іх земляку, за дагледжаныя помнікі і абеліскі. Вучні школы пасёлка Картаполле, якая носіць імя Героя, старшакласнікі з в. Жураўлёва расказалі пра Мікалая Фёдаравіча Махава, памяць аб якім свята захоўваецца на яго малой радзіме.

Кранула да слёз тэатралізаваная кампазіцыя з удзелам дзяўчат, якія расказвалі пра мары і планы сваіх равесніц, выпускніц 1941 года, салдат. Пяты дзень яны ўтрымлівалі вышыню: узгорак і некалькі сотак зямлі. Тое, што мы завём малой радзімай…

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у тыле, на фронце, быў закатаваны або памёр ад голаду і ран. Да помніка воіну-вызваліцелю кладуцца вянкі і кветкі.

IMG_4936IMG_4937IMG_4942IMG_4957IMG_4963IMG_4965

Вядучыя Любоў Дубатдзел і Мікалай Малочка запрасілі ўсіх на стадыён. Брагінчанам і гасцям быў прапанаваны вялікі святочны канцэрт з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці раёна. Працавалі гандлёвыя рады, сваю прадукцыю прадэманстравалі сямейныя клубы “Наш хутарок”, “Сад мары”, Адраджэнне”, якія рэалізуюць праект “Развіццё сеткі сямейных клубаў у чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі (фінансуецца Еўрапейскім Саюзам). На іх пляцоўцы можна было пабачыць казу-прыгажуню з яркімі бантамі, пеўнеў рэдкай пароды, трусоў, пачаставацца кашай, пірагом.

Была прадстаўлена таксама вышыўка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, прадукцыя запаведніка. Раённы камітэт ГА “БРСМ” правёў акцыі “Дзень вышыванкі” і “Кветкі Вялікай Перамогі”.IMG_4971IMG_4968IMG_4994IMG_4982IMG_4987IMG_4991IMG_5022IMG_5031IMG_5033IMG_5041

На стадыёне праходзілі спар-тыўныя спаборніцтвы па валейболе, дартсу, армрэслінгу, гіравым спорце. Не былі абдзелены ўвагай і дзеці, для якіх арганізавалі забавы і атракцыёны. Гуллянне працягвалася да позняга вечара. IMG_5013IMG_5006IMG_5060IMG_5080IMG_5072IMG_5075IMG_5052IMG_5058

У 23.45 жыхары раёна разам з усёй краінай спявалі гімн Рэспублікі Беларусь. Свята закончылася феерверкам.

Ніна СІНІЛАВА