Прафсаюзы — дзецям

Праздники и будни

Менавіта так называецца дабрачынная акцыя, падчас якой старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва завітала ў госці да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу.

fpb

Напярэдадні Новага года і Каляд, напэўна кожны чалавек імкнецца зрабіць крышачку дабра і падарыць радасць тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. Вось і Ганна Мікалаеўна палічыла, што ў такім вялікім доме павінна быць не адна ўпрыгожаная ёлка. Дзякуючы лідару прафсаюзнага руху раёна ў дзяцей з’явіўся яшчэ адзін святочны атрыбут з неабходнымі навагоднімі цацкамі, гірляндамі і агеньчыкамі. Але на гэтым падарункі не скончыліся. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі таксама пісьмовыя прыналежнасці, каляровую бумагу і інш.

У прыёмнай сям’і Аўдзеенкаў пануе атмасфера даверу і любові. Хлопчыкі і дзяўчынкі жывуць у дружбе і згодзе. Заўсёды добразычлівыя і ветлівыя, яны былі рады візіту Ганны Мікалаеўны, якая, акрамя падарункаў, прынесла ў іх дом навагодні настрой і веру ў цуды.