Брагінскі раён наведалі амерыканскі фатограф Філіп Гросман і яго калега з Польшчы

Афіцыйна

Мэта іх візіту – збор інфармацыі для падрыхтоўкі фотавыставы і дакументальнага фільма, прысвечаных чарнобыльскай тэматыцы.

000_11

Філіп Гросман з’яўляецца аўтарам фотавыставы “Чарнобыль – трагедыя, урокі, надзея”, арганізаванай пры падтрымцы Беларусі ў красавіку гэтага года у Секратарыяце ААН у Нью-Ёрку. У нашым раёне фатографаў зацікавіла сонечная электрастанцыя ў Сабалях, якая стала прыкладам альтэрнатыўнага засваення забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый. Экалагічны аб’ект госці наведалі ў суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Яшчука і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ігара Самбука.

Каля помніка Васілю Ігнаценку ў Брагіне госці ўшанавалі памяць аб мужным пажарным. Потым яны наведалі гістарычны музей з карціннай галерэяй, дзе галоўны захавальнік фондаў Надзея Мялешка пазнаёміла з выставай “Пакінутая зямля” і інш. Шмат пачулі яны і аб праектах, якія рэалізуюцца ў раёне дзякуючы падтрымцы ПРААН і ГА “Беларускі зялёны крыж”.

000_12000_13000_14000_15000_18000_17000_19000_16

Замежныя фатографы таксама падзяліліся ўражаннямі аб наведванні Беларусі. Яны былі прыемна здзіўлены, як беражліва мы захоўваем памяць аб трагедыі, пры гэтым паказваючы, што жыццё працягваецца. Вядома, наступствы яе – не толькі сацыяльна-эканамічныя, экалагічныя, але і духоўныя – адчуваюцца дагэтуль, але ж беларусы навучыліся жыць з гэтай праблемай і вераць у лепшую будучыню свайго краю.