У суботу ў Брагіне прайшоў сельскагаспадарчы кірмаш

Грамадства Сельская гаспадарка

ААТ «Брагінскі», «Малажынскі» і «Брагінка» прапанавалі жыхарам райцэнтра шырокі асартымент сваёй прадукцыі: зерневыя, бульбу, цыбулю, моркву. Да іх далучыліся прадстаўнікі распажыўтаварыства, якія, акрамя гародніны і садавіны, рэалізоўвалі мясныя паўфабрыкаты, рыбу і інш.

YarmarkaYarmarka-1Yarmarka-3Yarmarka-2Yarmarka-7Yarmarka-4Yarmarka-8Yarmarka-5

Брагінчане выкарысталі магчымасць зрабіць запасы патрэбнай ім прадукцыі і, нягледзечы на халоднае надвор’е, прынялі актыўны ўдзел у сельскагаспадарчым кірмашы. Ніводны чалавек не пайшоў дамоў з пустымі рукамі.