- На Брагіншчыне першага верасня пасля рамонту дзверы адчыняць 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- У новым навучальным годзе заняткі пачнуцца больш чым для 1900 дзяцей.
- Упершыню за парты сядуць каля 200 юных жыхароў раёна.
- Амаль для 30% вучняў будзе арганізаваны падвоз у школы з аддаленых вёсак.
- Новае жыццё ў краіне ведаў пачнецца з урока “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”.
- У 10 класы некаторых устаноў вяртаецца профільная адукацыя – асобныя прадметы будуць вывучацца на павышаным узроўні.
- Ва ўсіх класах уводзіцца абавязковы факультатыў “Гадзіна здароўя і спорту”, які ўключаць у расклад вучэбных заняткаў.
- З першага верасня ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі пачнуць кіравацца новай рэдакцыяй Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года, ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.
- Разам з вопытнымі педагогамі да працы ва ўстановах адукацыі раёна прыступяць 25 маладых спецыялістаў.
- Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў, пройдуць другога верасня (пачатак – у 8.30), і з гэтага ж дня пачнуцца вучэбныя заняткі.