Сёлета сабраць дзіця ў школу каштуе да 4,3 млн рублёў

Грамадства

schkola

Каб сабраць дзіця ў школу, бацькам прыйдзецца выкласці ад 860 тысяч да 4,28 млн рублёў. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун.

«Калі параўноўваць з мінулым годам, то гэта на 10–30% больш», — адзначыў намеснік міністра. Кошт набору будзе залежаць ад густаў спажыўцоў, а таксама іх матэрыяльных магчымасцяў.

Да прыкладу, для таго каб сабраць у школу дзіця малодшых класаў, прыйдзецца адняць з сямейнага бюджэту ад 860 тысяч да 3 мільёнаў 600 тысяч, з якіх ад 495 тыс. да 1 мільёнаў 960 тысяч рублёў сыдзе на адзенне і абутак.

Камплект для старшакласніка абыдзецца даражэй — ад 1 мільёна 60 тысяч да 4 280 000 рублёў. З іх на адзенне і абутак прыйдзецца выдаткаваць у сярэднім ад 620 тысяч да 2 340 000.

БелТА