ІДЗЕ ВЫЛУЧЭННЕ КАНДЫДАТАЎ

Грамадства

Зараз у нашай краіне адбываецца важная грамадска-палітычная падзея: перадвыбарная кампанія па выбарах дэпутатаў у беларускі парламент. Праходзіць вылучэнне ад працоўных калектываў, палітычных партый, а таксама шляхам збору подпісаў у падтрымку таго ці іншага кандыдата. З гэтай нагоды ў  мінулыя выхадныя (21 ліпеня)  адбыўся сход працоўнага калектыву Брагінскага раённага спажывецкага таварыства.


Яго ўдзельнікі падтрымалі кандыдатуру Святланы Уладзіславаўны Чэкан,  вылучыўшы яе  згодна з 63 артыкулам Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


Сама рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты павінна адбыцца да 23 жніўня, пасля чаго мы даведаемся імёны ўсіх прэтэндэнтаў.


Ігар САМБУК,
начальнік аддзела  ідэалагічнай работы  райвыканкама