На мінулым тыдні прайшла нарада з намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і старшынямі пасялковага і сельскіх выканкамаў. Былі падведзены вынікі работы за мінулы год, пастаўлены задачы перад ідэалагічным актывам раёна на першае паўгоддзе 2012 года.
Як адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ігар Самбук у пачатку свайго выступлення, ідэалагічная вертыкаль у раёне налічвае 37 чалавек. Гэта ў асноўным кампетэнтныяі, добрыя арганізатары, якія карыстаюцца аўтарытэтам і даверам у працоўных калектывах. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №111, у раёне праводзіцца пэўная работа па ўмацаванні структур, якія забяспечваюць ідэалагічную работу ў працоўных калектывах. Праведзена 6 семінараў-нарад з ідэалагічнымі кадрамі, вучоба з рэзервам кадраў у форме стажыроўкі, часовага выканання абавязкаў. Далей Ігар Васільевіч расказаў аб важнейшых накірунках работы ідэалагічнага аддзела ў мінулым годзе. Так, адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці з’яўлялася інфармаванне насельніцтва праз адзіныя інфармацыйныя дні, прамыя лініі, сайты райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый, сустрэчы кіраўніцтва раёна, прадпрыемстваў і арганізацый з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства. Не меней важным накірункам у дзейнасці аддзела, мясцовых органаў улады з’яўляецца інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне праграм, акцый, якія праводзяцца ў раёне. Напрыклад, такіх як «Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Брагінскага раёна», «Малако»,«Інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне вясенніх палявых работ» і іншых. Дакладчык расказаў аб ролі раённай газеты «Маяк Палесся» і радыё «Голас Брагіншчыны» ў інфармаванні насельніцтва і фарміраванні грамадскай думкі, электронных СМІ і інтэрнэта, прааналізаваў работу мабільнай групы райвыканкама.
Ігар Васільевіч адзначыў, што ідэолагі працуюць у цеснай сувязі з органамі самакіравання, ветэранскімі арганізацыямі, ГА “Белая Русь”, БРСМ, “Чырвоны Крыж” і многімі іншымі.
Выказаў дакладчык і крытычныя заўвагі ў бок некаторых арганізацый, падкрэсліўшы неабходнасць удасканальваць формы і метады, накіроўваць намаганні на вырашэнне сацыяльна-эканамічных задач, дапамогу людзям у вырашэнні праблемных пытанняў.
Потым перад ідэолагамі былі абазначаны задачы на першае паўгоддзе 2012 года і выкладзена інфармацыя аб падпісной кампаніі на другі квартал 2012 года.
Начальнік аддзела па справах моладзі Сяргей Прыходзька засяродзіў увагу намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў на актывізацыі работы з моладдзю. Так, па яго словах, час патрабуе болей цеснай сумеснай работы аддзела па справах моладзі і сельскіх Саветаў.
Сергей Іванавіч расказаў аб умовах правядзення трох конкурсаў «Лепшая маладая сям’я», «Лепшае маладзёжнае падвор’е» і «Уладар вёскі».
Напрыканцы нарады лепшыя ідэолагі былі адзначаны Ганаровымі Граматамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Мікалай ЧАРНАБАЙ