Згодна з выбарчым заканадаўствам

Грамадства

Як ідзе падрыхтоўка да выбараў у нашым раёне, мы папрасілі расказаць старшыню раённай выбарчай камісіі Пятра Голіка.


– Скажыце, калі ласка, на якім этапе знаходзіцца важная палітычная кампанія?


– Першы этап яе ўжо закончыўся. Да 29 верасня неабходна было ўтварыць тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рашэннем прэзідыума Брагінскага раённага Савета дэпутатаў і Брагінскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 верасня 2010 года №5/771 утворана раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у колькасці 13 чалавек. Размешчана яна ў будынку райвыканкама па адрасе: г.п. Брагін, плошча Леніна, 4, кабінет 3-11. Звязацца можна па нумарах: 2-18-64, 2-15-44.
Адбылося першае пасяджэнне камісіі, на якой старшынёй абралі мяне, намеснікам – Вольгу Вароненка, а сакратаром – Валянціну Сукач.


– Колькі ўтворана выбарчых участкаў для галасавання?


– Рашэннем райвыканкама па ўзгадненні з раённай выбарчай камісіяй утворана 20 выбарчых участкаў. Пачынаючы з 17 кастрычніка і да 31 кастрычніка ўключна будзе праходзіць вылучэнне прадстаўнікоў у састаў участковых камісій, наступны этап – утварэнне участковых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў). Адпаведнае рашэнне райвыканкама будзе надрукавана ў газеце “Маяк Палесся”.


– Пётр Пятровіч, за колькі дзён да галасавання  неабходна даставіць на ўчасткі спісы выбаршчыкаў?


– За 15 дзён да галасавання яны павінны знаходзіцца на ўчастках, каб людзі маглі з імі азнаёміцца.


Гутарыла Ніна СІНІЛАВА