Што б там ні думалі, а наш Брагін самы лепшы горад у свеце – гэта вам скажа амаль кожны яго жыхар. Перажыўшы шмат выпрабаванняў у мінулым, сёння ён працягвае квітнець.
З кожным годам становіцца больш камфортным. Тут будуецца новае жыллё, рамантуюцца старыя памяшканні, асфальтуюцца дарогі, павялічваецца колькасць прывабных мясцін. Дарэчы, адно з іх з’явілася ў Брагіне зусім нядаўна.
Скрыжаванне вуліц Савецкай і Кааператыўнай (каля рэстарана) зараз упрыгожвае фантан. З першых дзён ён стаў асноўным месцам сустрэч брагінчан, якія з задавальненнем гуляюць тут, адпачываюць на лаўках, атрымліваючы асалоду ад журчання вады. Аблюбавалі фантан і дзеці. Няма дня, каб вучні, ідучы са школы, не падышлі да яго, не падставілі далоні пад срэбныя струмяні .
Брагіну – 863 гады. Узрост – салідны. Аднак гэта не перашкаджае яму маладзець, радуючы жыхароў і гасцей сучасным абліччам.
Фота В. ПАЛЯШЧУК